Раскошныя апартамэнты ў Пясках – месца вымушанага адпачынку для байцоў АТА

Салдат з пазыўным «Воўк» правярае брудны басэйн у прыватным доме ў Пясках. Большасьць байцоў зь небагатых сем'яў, яны іранізуюць: жывем у дамах мясцовых багацеяў. І ўсё роўна, што многія зь іх напаўразбураныя.

«Казанова» страляе з аўтаматычнага гранатамёта (АГС) па пазыцыях групоўкі «ДНР» з дарогі каля дома ў Пясках.
 

У гадзіны адпачынку малады салдат зь 93-й брыгады грае ў відэагульню Counter Strike у доме на перадавой у Пясках.

Гараж элітнага дому, які 93-я брыгада ператварыла ў кухню, сталовую і сховішча.
 

Баец 93-й брыгады рыхтуе ежу ў каміне закінутага дома ў Пясках.

Фотаальбом сям'і, якая пакінула свой дом пасьля пачатку баявых дзеяньняў у Данецку.
 

Салдацкая маёмасьць.
 

У перапынку паміж абстрэламі байцы ідуць у пакой, дзе былі раскошная бібліятэка і кабінэт, каб пачысьціць зброю і пачытаць.
 

Малады салдат есьць садавіну з дрэва, ідучы па харчы.
 

«Дэн» (справа) і «Хімік» зь 93-й брыгады шпацыруюць ад іх дому на перадавую. Наступныя некалькі гадзін яны будуць назіраць за варожымі пазыцыямі ў Данецку.

«Дайс» і «Хабіба» размаўляюць ля чатырохпавярховага дома, у якім яны абсталявалі свой штаб. Паміж сабой байцы называюць яго домам Сямейкі Адамс.

Байцы 93-й брыгады праводзяць таварышаў, якія ідуць на патэнцыйна смяротны шпацыр у горад.
 

«Дайс» цягне леску падчас рыбалкі недалёка ад Пяскоў.