Білборды групоўкі «ЛНР». Нашчадак Партыі рэгіёнаў рыхтуецца да выбараў (фотагалерэя)

На абдзёртых білбордах праступае палітычная агітацыя зь «мінулага жыцьця»

Мяркуючы па білбордаx, горад цалкам належыць «Миру Луганщины» - сэпаратысцкаму нашчадку Партыі рэгіёнаў

Тэма Другой сусьветнай вайны актыўна выкарыстоўваецца ў перадвыбарчай агітацыі

Кіраўнікі групоўкі «ЛНР» не прапускаюць нагоды, каб нагадаць пра сябе напярэдадні мясцовых выбараў, прызначаных насуперак Мінскім дамоўленасьцям без узгадненьня з украінскімі ўладамі на 1 лістапада

Сэпаратысты ня могуць прабачыць украінскім вайскоўцам «авіяналёт» на захоплены будынак Луганскай аблдзяржадміністрацыі, аднак старанна маскіруюць іншыя падзеі, якія адбыліся 2 чэрвеня 2014 - штурм Луганскага пагранічнага атрада сэпаратыстамі, якія закрываліся мірнымі жыхарамі

Для дэманстрацыі «ваенных злачынстваў» тут ня грэбуюць пастановачнымі кадрамі, напрыклад, зь фільму "Берасьцейская крэпасьць"

Вось так на думку «элэнэраўскіх» агітатараў выглядае сучасны «апалчэнец». Аднак, рэальнасьць не заўсёды супадае з агітацыйнымі плякатамі

Прапуцінскія «начныя ваўкі» запрашаюць «наваросаў» адпачыць у анэксаваным Расеяй Крыме і пазабавіцца на байк-шоў у Севастопалі. Але ці шмат луганчан могуць гэта сабе дазволіць?

Памяць забітага тамтэйшага апазыцыянэра - камандзера брыгады «Прывід» Аляксея Мазгавога - тут паважаюць. Аднак, хто яго насамрэч забіў - гэта пытаньне.

Вайна вайной, але камунальныя даўгі паводле раскладу!