Ужо сёньня, 2 ліпеня: дзень памяці Гэмінгуэя і Набокава

ФОТА ДНЯ: Іслач. Юлія Калодкіна

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Міжнародны дзень спартовага журналіста, адзначаецца з 1995 году па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі спартовай прэсы.

Плянуецца, што ў Менску пройдуць нарада рабочай падгрупы Кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе.

Візыт у Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Армэніі

Працяг візыту ў Беларусь намесьніка старшыні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Кента Харстэда

Аргкамітэт шостага фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме Вялікага фэстывальнага дня, які пройдзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау. Пачатак у 9.30. У 18.00 — цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў.

Львоў, візыт ва Ўкраіну прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.

У гісторыі:

1717 — у вёсцы Налібокі, якая належыць князям Радзівілам, пачала дзейнічаць знакамітая ў свой час у Эўропе Налібоцкая шкляная мануфактура.

1776 — у Філядэльфіі Другі кантынэнтальны кангрэс прыняў рашэньне аб аддзяленьні паўночнаамэрыканскіх калёній ад Вялікабрытаніі.

1853 — расейская армія ўрываецца ў Малдаўскае княства — пачынаецца Крымская вайна.

1875 — заснаваная Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя.

1900 — першы палёт дырыжабля канструкцыі графа Фэрдынанда фон Цэпэліна.

1918 — гетман Скарападзкі ўвёў украінскае грамадзянства.

1927 — у Вільні ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай.

1932 — у складзе Ўкраінскай ССР утвораная Данецкая вобласьць са сталіцай у Арцёмаўску.

1947 — міністар замежных спраў СССР Вячаслаў Молатаў заявіў у Парыжы, што Савецкі Саюз ня будзе ўдзельнічаць у «пляне Маршала».

1957 — заснаванае ганаровае званьне «Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР»

1993 — заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж».

201 — адкрыцьцё ў Менску новага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна.

У гэты дзень нарадзіліся:

1877 — Герман Гесэ, швэйцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1922 — Генрых Вагнер. беларускі кампазытар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

1923 — Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1925 — Патрыс Лумумба, першы прэм’ер-міністар незалежнай Рэспублікі Конга, былога Бэльгійскага Конга.

У гэты дзень памерлі:

1566 — Мішэль Настрадамус, вядомы ўрач і гісторык, аўтар знакамітых катрэнаў-прадказаньняў.

1778 — Жан-Жак Русо, францускі філёзаф-асьветнік.

1961 — Эрнст Гэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1977 — Уладзімер Набокаў, амэрыканскі і расейскі пісьменьнік.

1989 — Андрэй Грамыка, ураджэнец Беларусі, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат, міністар замежных справаў СССР у 1957-1985 гадах.

Цытата:

Віхура
Зьдзерла ўночы ўсю лістоту з дрэва,
Апроч адзінага лістка,
Пакінутага,
Каб ён гайдаўся сольна на голай ветцы.

На гэтым прыкладзе
Гвалт дэманструе,
што ён, вядома,
часамі вельмі любіць жартаваць.

Віслава Шымборска