«Ісламская дзяржава» карае жывых і мёртвых

Танкі "ісламскай дзяржавы"

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» абнародавала відэа, у якім паказанае пакараньне сьмерцю як найменей дзесяці чалавек. На відэа паказана, як іх топяць у клетцы і абезгалоўліваюць пры дапамозе выбухоўкі і гранатамёта.


Некаторыя з пакараных перад сьмерцю прызнаюцца, што супрацоўнічалі зь ірацкімі ўладамі.

Ісламская дзяржава таксама апублікавала фотаздымкі ўзрываньня магілаў двух мусульманскіх дзеячоў у сірыйскім горадзе Пальміра.

Ісламская дзяржава разглядае падобныя маўзалеі як парушэньне іх строгай інтэрпрэтацыі ісламскага права і рэгулярна зьнішчае іх у абласьцях, якія яны кантралююць у Іраку і Сірыі.