Беларусь заняла 110-е месца ў рэйтынгу міралюбнасьці

Інстытута эканомікі і міру выдаў справаздачу, у якой зьмешчаны Глябальны рэйтынг міру-2015 (GPI), які вызначаўся ўжо дзявяты раз.

Рэйтынг складаецца паводле 23 колькасных і якасных паказчыкаў, атрыманых ад паважаных крыніц, і ахоплівае 162 незалежныя дзяржавы, дзе жыве 99,6% насельніцтва сьвету.

Сярод крытэрыяў: узровень бясьпекі і бясьпекі ў грамадзтве, ступень унутранай і міжнароднай канфліктнасьці і ступень мілітарызацыі краіны. Ісьляндыя стала самай міралюбнай краінай зь ліку дзесяці самых высокіх рэйтынгавых нацый са стабільнай дэмакратыяй.

Самымі канфліктнымі рэгіёнамі названыя Блізкі Ўсход і Паўночная Афрыка. Летась такім рэгіёнам была прызнаная Паўднёвая Азія.

Эўропа стабільна захоўвае пазыцыі мірнага кантынэнту. Хаця спад назіраецца на ўсходзе кантынэнту як вынік канфлікту ў вакол Крыму і ў Данбасе.

Краіны, былога Савецкага Саюзу займаюць наступныя месцы:

Азэрбайджан 132,
Армэнія 91,
Беларусь 110,
Грузія 79,
Казахстан 87,
Кыргызстан 121,
Малдова 70,
Расея 152,
Таджыкістан 108,
Туркмэністан 106,
Узбэкістан 113,

Украіна 150.