Яго ліквідацыя «стала значным ударам па тэрарыстычнай сетцы», гаворыцца ў паведамленьні.
Раней — у аўторак, 16 чэрвеня — пра сьмерць Насэра аль-Вухейшы ў выніку ўдару зь бесьпілётніка ЗША заявіла групоўка «Аль-Каіда на Арабійскім паўвостраве», якая зьяўляецца падразьдзяленьнем сеткі «Аль-Каіда» і якую ўзначальваў забіты.
Разам зь ім, паведамілі ў групоўцы, былі забітыя яшчэ двое баевікоў.
Як заявіў адзін з кіраўнікоў групоўкі Халед Батарфі, яна ўжо прызначыла сваім новым правадыром былога емэнскага вайскоўца Касэма ар-Рэймі.
У Емэне ўрадавыя сілавікі заявілі, што Насэр аль-Вухейшы, у свой час паплечнік былога лідэра «Аль-Каіды» Усамы бін Ладэна, быў забіты яшчэ ў пятніцу, 12 чэрвеня.
Групоўка «Аль-Каіда на Арабійскім паўвостраве» цяпер кантралюе каля чвэрці тэрыторыі Емэна, пераважна ў пустынных рэгіёнах.