Пасьля візыту кіраўніка Менаблвыканкаму Сямёна Шапіры на Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў, дзе адбыўся страйк, рабочым выплацілі зарплату за красавік.
Як паведаміў БелаПАН Дзьмітры Ваховіч, газарэзчык на заводзе, кіраўнік аблвыканкаму пабываў у іх 12 чэрвеня. У той жа дзень вечарам людзям выплацілі ўсю красавіцкую зарплату, якой яны чакалі з 21 траўня.
Стыхійны страйк прайшоў 8 чэрвеня, рабочыя выклалі відэа ў інтэрнэт.
Самі рабочыя лічаць, што дамагчыся выплаты заробку ім дапамог страйк. Акцыя пратэсту атрымала шырокі рэзананс, і кіраўніцтва заводу мусіла пайсьці на дыялёг з рабочымі.