На Данбасе працягваецца эвакуацыя мірнага насельніцтва

У пятніцу ў прэс-цэнтры ваеннай апэрацыі ў Данбасе паведамілі, што баі ў раёне Мар’інки спыніліся, але працягваюцца абстрэлы пазыцыяў вайскоўцаў у населеных пунктах Вопытнае, Пяскі, Старагнатаўка ды іншых.

Кіраўнік адміністрацыі Данецкай вобласьці Аляксандар Кіхценка паведаміў, што ў пятніцу працягвалася эвакуацыя жыхароў гарадоў Мар’інка і Краснагораўка, пацярпелых ад абстрэлаў 3 чэрвеня.

Аб парушэньнях рэжыму спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны у Раду Бясьпекі ААН паведаміў Аляксандар Хуг — намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне.

Выступаючы з дапамогай відэаканфэрэнцыі з Кіева, Хуг заявіў пра пагаршэньне з пачатку траўня сытуацыі ў зоне канфлікту. Паводле яго словаў, пад рэгулярныя абстрэлы, у тым ліку зь цяжкіх узбраенняў, трапляюць населеныя пункты Данецкай і Луганскай абласьцей. Ёсьць ахвяры сярод мірных жыхароў.