Дзеці зь Менску, Сараева, Бішкеку і Масквы распавялі, што іх робіць шчасьлівымі

Your browser doesn’t support HTML5

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Радыё Свабода задало такое пытаньне дзецям у Менску, Сараеве, Бішкеку, Маскве і ўкраінскім Шчасьці.

Маленькія ўкраінцы з горада Шчасьце, які перажыў акупацыю сэпаратыстамі, пажадалі міра і шчасьця сваёй краіне.

«Я хачу, каб скончылася вайна ва Ўкраіне», — кажа дзяўчынка ў вышыванцы.

Феджу з Сараева прыносяць шчасьце «сям’я і сябры, якія дапамагаюць ў клопатах».

Мянчук шчасьлівы, «калі перамагае ягоная футбольная каманда і калі яму ўсьміхаецца дзяўчына»

«Я шчасьлівы, калі мая мама прыходзіць дахаты», — кажа маленькі жыхар Бішкека.

Міжнародны дзень абароны дзяцей быў заснаваны ў 1949 годзе, і штогод адзначаецца 1 чэрвеня.