Сёньня фінал Лігі Эўропы: «Дняпро» супраць «Сэвільі»

Трафей Лігі Эўропы УЭФА, на сцэне пасьля лёсаваньня футбольнага конкурсу 2014/2015 Лігі Эўропы УЭФА ў Манака, 29 жніўня 2014

Днепрапятроўскі «Дняпро» правядзе ў Варшаве вырашальны паядынак футбольнай Лігі Эўропы. У фінале другога паводле значнасьці клюбнага турніру Эўропы ён згуляе з гішпанскай «Сэвільяй».

«Дняпро» стаў другім за час незалежнасьці Ўкраіны клюбам, які згуляе ў фінале эўракубка. У 2009 годзе ў вырашальным матчы апошняга Кубка УЭФА данецкі «Шахцёр» абыграў нямецкі «Вэрдэр» — 2:1.

Сёньняшні матч пройдзе ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне. Пачатак — у 21:45 па менскім часе.