Кадыраў узначаліў чачэнскі аддзел «Начных ваўкоў»

Лідэр байкераў Залдастанаў назваў Кадырава «ваяром», ад учынкаў якога «многае залежыць».

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў адкрыў у рэспубліцы аддзяленьне мотаклюбу «Начныя ваўкі» і стаў яго лідэрам.

У сацыяльнай сетцы Instagram Кадыраў напісаў, што ўступіў у мотаклюб, паколькі цалкам падзяляе яго ідэі і мэты.

Сябрамі чачэнскага аддзелу «Начных ваўкоў», акрамя Кадырава, сталі яшчэ 15 жыхароў рэспублікі. Усе яны падпісалі так званую прысягу мотаклюбу і атрымалі з рук лідэра руху, Аляксандра Залдостанова, скураныя камізэлькі з сымболікай.

Лідэр байкераў назваў адкрыцьцё ў Чачні аддзелу «Начных ваўкоў» сымбалем аб’яднаньня Расеі. На яго думку, Кадыраў зьяўляецца «ваяром», ад учынкаў якога «многае залежыць».