Навукоўцы распрацавалі спосаб ператварэньня цукру ў морфій і іншыя падобныя болесуцішальныя лекі з дапамогай дрожджаў, паведамляе Бі-бі-сі.
Паводле даследаваньня, апублікаванага ў часопісе Nature Chemical Biology, амэрыканскія і канадзкія біёлягі з дапамогай мэтадаў геннай інжынэрыі прымусілі дрожджы прайсьці ўсе неабходныя этапы, каб ператварыць цукар у морфій без выкарыстаньня опіюмнага маку. Якраз з такога маку абязбольвальныя лекі вырабляюцца цяпер.
Паколькі гераін таксама паходзіць з морфію, навукоўцы папярэджваюць, што гэтае адкрыцьцё спросьціць выраб наркотыкаў у хатніх умовах.