У Міністэрстве замежных спраў Латвіі пакуль ня ведаюць, хто будзе кіраўніком дэлегацыі Беларусі на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе.
«Пакуль канчаткова не вядома, яшчэ чакаем інфармацыі. Мы мяркуем, што будзе прэм’ер ці міністар замежных спраў», — сказалі карэспандэнту Свабоды ў прэс-службе МЗС Латвіі.
Запрашэньне на саміт беларускаму боку перадалі напрыканцы красавіка. Як паведамілі ў беларускім МЗС, рашэньне пра ўзровень удзелу Беларусі будзе прынята кіраўніком дзяржавы.
Прэм’ер-міністарка Латвіі Лаймдота Страўюма заявіла, што прадстаўніцтва Беларусі «незразумелае, але Лукашэнка, хутчэй за ўсё, не прыедзе».