Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша
Менск. «Арт Сядзіба» запрашае актораў і акторак на кастынг для спэктакля «Браніслаў Тарашкевіч» па п’есе «Вайна з народам». Пачатак у 19.00. Адрас — праспэкт Незалежнасьці, 58-430.
Менск. Прэзэнтацыя першага альбому Паліны Рэспублікі «Бясконцы красавік» адбудзецца ў культурнай прасторы «Студыя 67» у 19.00. Адрас — Партызанскі праспэкт, 2а.
Гомель. Дзень адчыненых дзьвярэй у Музэі гісторыі Гомеля. Пачатак у 11.00. Адрас — вул. Пушкіна, 32. Музэй працуе з 11.00 да 19.00.
Маладэчна. Культурна-асьветніцкая акцыя «Ноч музэяў — 2015» пройдзе ў Менскім абласным краязнаўчым музэі. Адрас — вул. Партызанская, 3. Пачатак у 18:00.
Гэты дзень у гісторыі
Міжнародны дзень сям’і. Адзначаецца штогод з 1994 году паводле рашэньня Генэральнай Асамблеі ААН ад 20 верасьня 1993 году.
Міжнародны дзень адмоўнікаў ад ваеннай службы паводле перакананьняў сумленьня. Заснаваны на першай міжнароднай сустрэчы адмоўнікаў ў Капэнгагене ў 1981 годзе.
1905 — дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце «Северо-западный край» быў апублікаваны верш «Мужык».
1948 — Пяць арабскіх дзяржаў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.
1950 — У Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй
1955 — СССР, ЗША, Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.
1971 — У Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны.
1979 — У Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 г.).
1990 — Пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.
1993 — У Гомелі створаны Музэй-лябараторыя Францішка Скарыны.
1997 — Аляксандар Лукашэнка быў абраны старшынём Нацыянальнага Алімпійскага камітэту Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1845 — Ян Чэрскі, беларускі геоляг і дасьледчык Сыбіру
1859 — П’ер Кюры, францускі фізык
1882 — Уладзіслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург
1909 — Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.
1922 — нарадзіўся беларускі пісьменьнік і кінарэжысёр Пётр Васілеўскі. Сярод работ — фільм «Палеская легенда».
1926 — Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца
1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладчык і выдавец
У гэты дзень памерлі:
1762 — Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат
1935 — Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.
2013 — Нінэль Шчасная, беларуская мастачка.
Цытата на памяць
Усе шчасьлівыя сем’і падобныя адна на адну, кожная нешчасьлівая сям’я нешчасьлівая па-свойму.
Леў Талстой, "Ганна Карэніна"