Пасяджэньне падгрупы па эканоміцы кантактнай групы па Ўкраіне чакаецца 14 траўня

Пасяджэньне падгрупы па эканоміцы кантактнай групы па Ўкраіне пройдзе ў Менску 14 траўня.

МЗС Беларусі праводзіць акрэдытацыю журналістаў, паведаміў Інтэрфаксу прэс-сакратар беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Дзьмітры Мірончык.

Пра дакладны час пачатку пасяджэньня ў МЗС пакуль не паведамляюць.

На сустрэчы 6 траўня ў Менску ўдзельнікі трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне далі старт працы чатырох працоўных падгрупаў дзеля ўрэгуляваньня крызісу — па палітычных пытаньнях, эканамічнай, па бясьпецы, па гуманітарных пытаньнях.