Ужо сёньня, 11 траўня: дзень народзінаў Янкі Маўра

ФОТА ДНЯ. Рака Лясная. Алег Грыцавец

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Працягваецца візыт старшыні КНР Сі Цзыньпіна ў Беларусь.

Менск — пасяджэньне сумеснай камісіі ў справах беларуска-чэскага эканамічнага, прамысловага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Менск — у рамках Фэстывалю сучаснага эўрапэйскага кіно «Новы погляд на стары сьвет» сустрэча з рэжысэрам фільму «Салодкае разьвітаньне Вэнэры» Аляксандрай Бутар, а таксама літоўскімі акторамі Нэле Савічэнкай і Юзасам Будрайцісам. Кінатэатар «Перамога», 21.00.

У гісторыі

1855 — заснаваны Віленскі музэй старажытнасьцяў.

1916 — Альберт Эйнштэйн упершыню публічна прадставіў сваю тэорыю адноснасьці.

1927 — заснаваная Амэрыканская акадэмія кінамастацтваў. Першым прэзыдэнтам Акадэміі стаў актор Дуглас Фэрбанкс, які запрапанаваў заснаваньне прэміі, вядомай пад назвай «Оскар». Першая ўрачыстасьць прысуджэньня «Оскараў» адбылася ў 1929.

1928 — у Нью Ёрку пачалося рэгулярнае трансьляваньне тэлеперадач.

1955 — у Варшаве пачалася нарада васьмі краінаў сацыялістычнага блёку, якая завяршылася стварэньнем Варшаўскай дамовы.

1994 — у Тураве ўстаноўлены помнік Кірылу Тураўскаму.

2010 — у Вене прайшлі кансультацыі і грамадзкія слуханьні па справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будучай беларускай АЭС.

У памяці

У 1883 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Янка Маўр (пам. 1971).

У 1904 нарадзіўся Сальвадор Далі, гішпанскі мастак-сюррэаліст (пам. 1989).

У 1981 памёр Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазытар (нар. 1945).

У 1990 памёр расейскі пісьменьнік Венядзікт Ерафееў (нар. 1938).

Цытата

«Чалавек можа знайсьці сэнс жыцьця, толькі прысьвяціўшы сябе грамадзтву».

Альберт Эйнштэйн