Фота дня
Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
У Менску пачынаецца трохдзённы візыт старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна. Падчас візыту заплянавана падпісаньне Дамовы аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Кітаем,сумеснай дэклярацыю аб далейшым разьвіцьці і паглыбленьні кітайска-беларускіх ўсебаковых адносін стратэгічнага партнэрства ды шэрагу пагадненьняў аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, мытнай, адукацыйнай і культурнай сфэрах. У праграме візыту сустрэча Сі Цзіньпіна з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым і іншымі афіцыйнымі асобамі, а таксама ўдзел у цырымоніі адкрыцьця кітайска-беларускага форуму па пытаньнях мясцовага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, наведаньне Музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і кітайска-беларускага індустрыяльнага парку ў Смалявічах.
У гісторыі:
1933 — студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі ў Бэрліне, што паклала пачатак паленьню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.
1797 — нарадзіўся Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.
1931 — нарадзіўся Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.
1940 — Уінстан Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
1942 — нарадзіўся Сяргей Панізьнік, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.
У памяці:
1940 — пры спробе захопу гестапаўцамі ў Варшаве загінуў генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч і палітык. У свой час камандаваў асобным аддзелам войскаў БНР у Балтыі. Захапіўшы з сваімі аддзеламі Мазыр, абвясьціў там незалежнасьць БНР.
1984 — памёр Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».
Цытата:
Ты чуеш? — Зьбіраецца бура! Сьпяшайся!
Шыпіць, астываючы ў хвалях, маланкі кап’ё.
Кідаецца ў пену дняпроўская белая чайка
I дымнай вадою крыло асьвяжае сваё.
Бяжы да хаціны, гарэзьлівым хмелем увітай,
I комін закрый, каб грымоты ішлі стараной!
Там яварам росным памытая пахне падлога.
I радзяцца дрэвы трывожна за мокрай сцяной.
Бяжы, дарагая! Я ўстану громаадводам,
Каб бліскавіца твае не насьцігла сьляды.
I ў сэрца прыняўшы, аддам я заломленым хвалям
Мігценьне маланак і рокат грымотаў густы.
Сьцяпан Гаўрусёў