9 траўня ў Менску разам са Свабодай

Глядзіце жывы відэарэпартаж Свабоды з вуліц Менска падчас афіцыйных і неафіцыйных сьвяткаваньняў Дня Перамогі.

Інтэрвію і камэнтары ў жывым відэаэфіры Свабоды. Пачатак трансьляцыі на нашым сайце і канале Свабоды на YouTube за паўгадзіны да вайсковага параду — а 10.30.

Відэаэфір Свабоды ад 9 траўня мінулага года можна паглядзець тут

Трохгадзінная тэлепрагулка Валера Каліноўскага па вуліцах Менску ў дзень сьвята Перамогі і адкрыцьця хакейнага чэмпіянату 2014 года закончылася затрыманьнем журналіста разам са здымачнай групай. За гэты рэпартаж Валер Каліноўскі атрымаў спэцыяльную прэмію Радыё Свабода 2014 году.