Фота дня
Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў.
Беларусь, афіцыйны дзень друку.
У Нацбанку — прэсавая канфэрэнцыя яго старшыні Паўла Калаўра «Пра актуальных пытаньнях правядзеньня грашова-крэдытнай палітыкі ў 2015 годзе». Пачатак у 11.30.
У выставачным павільёне «БЕЛЭКСПА» (вул. Я.Купалы, 27) адкрыецца XIX Міжнародная спэцыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі». Адкрыцьцё выставы — сёньня ў 12 гадзінаў.
Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар імя Ёганэса Раў праводзіць мэмарыяльныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 70-годзьдзя Перамогі над нацызмам «Памятаем дзеля агульнаэўрапейскай будучыні». Удзел у іх прымаюць больш за 200 гасьцей зь Беларусі, Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі і Ізраілю, а таксама сваякі загіблых у канцлягеры Трасьцянец, прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу, упаўнаважаны ў пытаньнях супрацоўніцтва грамадзянскіх ініцыятываў МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер, дырэктар Усходняга камітэту нямецкай эканомікі Райнэр Лінднэр, дэпутаты Бундэстагу Олівэр Качмарэк і Рэнэ Рэспэль.
Прага, стадыён О2 Арэна, чэмпіянат сьвету па хакеі, матчы Швэйцарыя -Нямеччына (пачатак 16:15), Аўстрыя — Францыя (пачатак 20:15)
Нью-Ёрк, уручэньне прэміі амэрыканскага ПЭН-цэнтру азербайджанскай праваабаронцы, журналістцы Радыё Свабода Хадзіджы Ісмаілавай.
У гісторыі:
1581 — У горадзе Астрогу выйшаў каляндар Івана Фёдарава. Да кожнага месяцу былі надрукаваныя вершы беларускага паэта Андрэя Рымша.
1891 — у Нью-Ёрку адчынілася канцэртная заля Карнэгі-хол, дырыжорам першага канцэрту быў Пётар Чайкоўскі.
1945 — пачалося антынацысцкае паўстаньне ў Празе.
1978 — адкрыўся Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
У гэты дзень нарадзіліся:
1599 — Олівер Кромвэль, лідэр англійскай рэвалюцыі, пасьля яе перамогі — лорд-пратэктар Англіі
1818 — Карл Маркс, эканаміст, рэвалюцыянэр
1819 —Станіслаў Манюшка, польскі і беларускі кампазытар, нарадзіўся ў Менску.
1831 — Уладзіслаў Борзабагаты, паўстанцкі камісар Навагрудзкага павету падчас паўстаньня.
1846 — Генрык Сянкевіч, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1917 — Юры Багушэвіч, беларускі пісьменьнік, перакладчык
1921 — Рыгор Булацкі, беларускі пэдагог, гісторык, першы дэкан факультэту журналістыкі БДУ.
1934 — Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца.
1936 — Васіль Якавенка, беларускі празаік, публіцыст, грамадзкі дзеяч, першы старшыня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту
1960 — Юрась Беленькі, беларускі палітык, дэпутат апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня.
У гэты дзень памерлі:
1821 — Напалеон I Банапарт, францускі імпэратар.
1918 — Ніко Пірасмані, грузінскі мастак-прымітывіст
1977 — Людвіг Эрхард, нямецкі палітык і эканаміст, «бацька» пасьляваеннага нямецкага «эканамічнага цуду», канцлер Нямеччыны ў 1963-1966 гадах.
Цытата:
Далей за ўсіх пойдзе той, хто не ведае, куды ён ідзе.
Олівэр Кромвэль