10-тысячная маніфэстацыя ў Кішынэве. ВІДЭА

У Кішынэве на плошчы Катэдральнага сабору прайшла антыўрадавая дэманстрацыя супраць карупцыі.

Паводле паліцыі, у ёй удзельнічаюць каля 10 тысяч чалавек.

Акцыя арганізавана рухам «Годнасьць і справядлівасьць».

Дэманстранты патрабуюць расьсьледаваньня, якім чынам з трох банкаў краіны летась быў выведзены мільярд даляраў, а таксама адстаўкі кіраўнікоў генпракуратуры, мытнай службы і цэнтра па барацьбе з карупцыяй за тое, што тыя нібыта не спраўляюцца са сваёй працай.