3 траўня, калі адзначаецца Ўсясьветны дзень свабоды прэсы, журы конкурсу «Вольнае слова», якое ладзіцца пад эгідай Беларускай асацыяцыі журналістаў, апублікавала шорт-ліст фіналістаў — па 5 прэтэндэнтаў у кожнай намінацыі. Уласна цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў адбудзецца 7 траўня.
Намінацыі і фіналісты ў альфабэтным парадку.
Інфармацыйныя жанры
Лукашук Зьміцер («Эўрарадыё»): «Пры дапамозе Эўрарадыё з палону вызваленыя 8 украінскіх вайскоўцаў»
Міхеева Лідзія («Беларусский журнал»): «Война: няшно и не страшно»
Панкавец Зьміцер («Наша Ніва»): «Ментаўская дзяржава дастала»
Хілько Кірыл («Наша Ніва»): «Як старшыня камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкама Сірэнка сем хвілін круціў галавой у адказ на пытаньні»
Шапран Сяргей («Новы час»): «Уладзімер Някляеў: Творчасьць — практыкаваньні ў свабодзе» (Частка 1, Частка 2, Частка 3):
Аналітычныя жанры
Дынько Андрэй («Наша Ніва»): «Каця, усё проста»
Квяткоўскі Севярын («Беларусский журнал»): «Маскоўская вайна ўскрыла беларусаў»
Мартысевіч Марыя («Новы Час»): «Рэцэнзія: Дайце Пінігіну дагаварыць»
Сьвярдлоў Павел (Часопіс «Таймер»): «Скованные одной цепью»
Сярэдзіч Іосіф («Народная воля»): «Іх не хапае»
Мастацка-публіцыстычныя жанры
Галко Зьміцер («Новы час»): «Кібаргі» — хлопцы з суседняга двара
Гардзіенка Алег («Наша Ніва»): «Бітва пад Воршай 1514. Рэпартаж з месца падзеяў»
Лунёва Любоў («Народная воля»): «Хотели в Россию, а едут в Беларусь. Почему?»
Мацьвеева Тацьцяна, Віцебск (Tut.by): «Праз лягеры і электрашок. Як дзеля волі Беларусі патрыёты 1940-х ахвяравалі маладосьцю і здароўем»
Шапран Сяргей («Новы час»): «Апошняя просьба Генадзя Бураўкіна»
Дэбют
Гарбацэвіч Арцём, Баранавічы («Intex-Press»): «Як бы не паехаць галавою»
Роўда Настасся, Маладэчна («Рэгіянальная газета»): «Расстрэл габрэяў у Валожыне. Гавораць сьведкі»
Стэфаненка Раман, Крычаў/Менск (90s.by — мультымедыйны гістарычны праект): «Ствараецца „Белы легіён“»
Тур Натальля, Маладэчна, «Рэгіянальная газета»: «Уладзімер Лазарэнка з Маладэчна адрадзіў беларускую пароду паляўнічых сабак, і ня толькі»
Шыракаступ Вольга, Баранавічы («Intex-press»): «Учителю приходится быть бесплатным строителем, соцработником и казначеем одновременно».
Расьсьледаваньні
Гарбачоў Руслан («Салідарнасць», gazetaby.com): «В Минске появились мусорные урны по цене холодильника»
Дэкснiс Вольга («Комсомольская правда»): «Как я работала официанткой во вьетнамском кафе «Сайгон» (Частка 1, Частка 2, Частка 3, Частка 4, Частка 5, Частка 6).
Марціновіч Ягор («Наша Ніва»): «Дразды № 2: поўны сьпіс чыноўнікаў, якім раздалі зямлі на $10 мільёнаў»
Сьвярдлоў Павел («Эўрарадыё»): «На каго аформіць картку?» (Частка1, Частка 2).
Спасюк Алена (naviny.by): «В общественном транспорте Минска установили „золотые“ компостеры»