Дэпутаты адначасова прапануюць зьмяніць афіцыйную назву сьвята — Сьвята перамогі і свабоды — на Нацыянальны дзень свабоды.
Дэпутаты адначасова прапануюць зьмяніць афіцыйную назву сьвята — Сьвята перамогі і свабоды — на Нацыянальны дзень свабоды.
У тлумачальнай запісцы да законапраекту гаворыцца:
«Польшча не павінна прымаць тлумачэньне завяршэньня вайны, якое дзейнічала ў СССР. Трэба помніць, што завяршэньне Другой сусьветнай вайны ў Эўропе — у выпадку дзяржаваў, занятых Чырвонай Арміяй, у якіх потым бяз выбараў устанавілі ўрады і недэмакратычныя палітычныя сыстэмы — цяжка назваць трыюмфам свабоды».
Законапраект ухвалілі ўсе фракцыі Сэйму. Цяпер дакумэнт накіраваны на разгляд дэпутацкай Камісіі нацыянальнай абароны. Галасаваньне мае адбыцца 24 красавіка.