Баксёр Аляксандр Вусік, які выступае супраць анэксіі Крыма, 18 красавіка абараніў Інтэрнацыянальны пояс WBO, адправіўшы ў накаўт чэмпіёна WBO Oriental расейца Андрэя Князева.
Перамога ўкраінскага патрыёта не засталася па-за ўвагай у прарасейскіх колах — піша Цэнтар журналісцкіх дасьледаваньняў.
Вітаю Олександра Усика з захистом титулу Інтерконтинентального чемпіона за версією WBO. Де козак, там і слава! pic.twitter.com/CH4UnnlAPK
— Петро Порошенко (@poroshenko) April 18, 2015
Кіраўнік Крымскага аддзелу партыі «Справядлівая Расея» Аляксандар Юр’еў у сваім фэйсбуку прапанаваў забараніць Аляксандру Вусіку вяртаньне ў Сымфэропаль, бо той «паўсюль заяўляе, што Крым украінскі і ён дапаможа яго Ўкраіне вярнуць».