Ужо сёньня, 18 красавіка: фэст экскурсаводаў і гадавіна адкрыцьця БДУ

Крэпасць-герой Берасьце. Манумэнт "Смага".

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце і гісторыі

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — фэст экскурсаводаў, у рамках якога толькі па Менску пройдзе амаль што 70 экскурсій.

Духавая імпрэза ў «Галерэі-12»! 18 красавіка «Віктар Сямашка ды Кумпанія» запрашаюць на канцэрт спантаннае музыкі з выкарыстаньнем разнастайных духавых інструмэнтаў. Віктар Сямашка — беларускі паэт, музыка і радыёжурналіст. З 1990-ых гг. шукае сынтэз між фры-джазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. Вул. Якуба Коласа —8, пачатак а 17-ай.

У гісторыі

1518 — Бона Сфорца каранаваная як каралева польская

Мікалай Гусоўскі і Бона Сфорца

1563 — Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал»

1921— У Менску адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

1928 — Максім Горкі ў газэце «Правда» назваў джаз «музыкай тоўстых»

1945 — Амэрыканскія войскі занялі горад Ляйпцыг

У памяці:

1814 — нарадзіўся Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг

1903 — нарадзіўся Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік

1955 — памёр Альберт Эйнштэйн, фізык-тэарэтык

1959 — нарадзіўся Валерый Магучы, беларускі скульптар, аўтар помнікаў Еўдакіі Лось і Марку Шагалу.

1965 — памёр Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог

1976 — нарадзіўся Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс»

1981 — памёр Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп

1988 — памёр Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг

1989 — нарадзіўся Аляксандар Гутар, беларускі футбаліст, брамнік моладзевай зборнай

2002 — памёр Тур Хэердал, знакаміты нарвэскі падарожнік ды навуковец. Зьдзейсьніў некалькі надзвычай адважных вандровак на копіях старадаўніх суднаў.

Цытата

«Усё трэба рабіць проста, наколькі магчыма, але не прасьцей».

Альберт Эйнштэйн