Абрад пахаваньня Аляксандра Надсана адбудзецца у сераду 29 красавіка ў Лёндане. Пахавальная служба адбудзецца ў царкве сьвятой Марыі ва Ўсходнім Фінчлі.
Пахавальная служба адбудзецца ў царкве сьвятой Марыі ва Ўсходнім Фінчлі (St. Mary’s church, 279 High Road, East Finchley, London N2 8HG. Пра гэта паведаміў беларускі сьвятар Сяргей Стасевіч, які жыве ў Лёндане.
Гэтая царква знаходзіцца насупраць брамаў могілак сьвятога Панкрата (Islington and St Pancras cemetery, Roman Road), куды цела айца затым будзе перавезенае і аддадзенае зямлі. Пачатак абраду пахаваньня ў царкве — 11.00.
Як паведамляе а. Стасевіч, цела айца Аляксандра будзе дастаўленае ў Марыян Хаўз яшчэ напярэдадні, 28 красавіка, дзе будзе даступнае для разьвітаньня.