Дэсантнікі 173-й брыгады Ўзброеных сіл ЗША прыбылі ва Ўкраіну для навучаньня украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта ў Twitter паведаміў амбасадар Злучаных Штатаў ва Ўкраіне Джэфры Пайет.
На фатаграфіі, якую дадаў да свайго паведамленьня дыплямат, відаць групу амэрыканскіх інструктараў на фоне будынка Львоўскага аэрапорта.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн ў сярэдзіне сакавіка распавёў прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку аб рашэньні Барака Абамы аб правядзеньні бліжэйшым часам трэніровак для ўкраінскіх вайскоўцаў.
Кіеў таксама зьвяртаўся да Вашынгтону з просьбай аб прадастаўленьні сучасных узбраеньняў. Гэта рашэньне падтрымліваюць амэрыканскія кангрэсмэны, але дапамогу пастаўкамі летальнай зброі да гэтага часу блякуе адміністрацыя прэзыдэнта ЗША.