«Лукашэнку трэба увесьці падатак на падатак». Беларускія карыстальнікі twitter прапаноўваюць прэзыдэнту ідэі новых падаткаў

Беларускія блогеры распачалі флэшмоб #придумайналогдлябеларуси у адказ на дэкрэт «аб дармаедах».

Сэнс акцыі ў тым, каб паказаць усю абсурднасьць беларускіх законаў і прапанаваць прэзыдэнту самыя неверагодныя ідэі для новых падаткаў. Акцыю пачаў блогер @belaruski_front і ўжо праз гадзіну гэты хэштэг стаў самым папулярным у Беларусі.

Беларусы прапаноўваюць самыя неверагодныя ідэі: падатак на падатак, падатак на сьмерць, на прыгожых дзяўчат, на мову, на стабільнасьць, і нават на чай з малінавым варэньнем.