Пра гэта паведаміў у інтэрвію агенцтвуТАСС віцэ-прэм’ер Расеі Дзьмітры Рагозін. Акрамя таго, паводле яго, «Пеленг» робіць оптыку для расейскіх разьведвальных касьмічных апаратаў,
«У нас зь Беларусьсю шчыльная каапэрацыя, і гэта сапраўды вельмі добрая вытворчасьць, якой няма ў Расеі, — падкрэсьліў Рагозін. — Яны лёгка ўзялі на сябе ў рамках праграмы імпартазамяшчэньня частку таго, што раней пастаўляла Ўкраіна».
Намесьнік старшыні ўраду Расеі падкрэсьліў, што ўвесь вайскова-прамысловы комплекс СССР быў у свой час падзелены паміж трыма рэспублікамі: на Расею прыходзілася 80%, на Ўкраіну — 15% і на Беларусь — 5%.
Комплекс «Хрызантэма-З» прызначаны для паражэньня сучасных танкаў любога тыпу, у тым ліку аснашчаных дынамічнай абаронай.