Суд у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважыў улады заблякаваць інтэрнэт-старонку групы падтрымкі для ЛГБТ падлеткаў у Расеі «Дзеці-404».
Адвакатка групы Марыя Казлоўская раней паведаміла нашаму Радыё, што рыхтуецца да судовага паседжаньня 6 красавіка. Але калі актывісты прыбылі сёньня ў суд, ім паведамілі, што рашэньне ўжо было прынятае 25 сакавіка. Суд вырашыў ўключаць старонку «Дзеці-404» ВКонтакте ў сьпіс забароненых сайтаў.
Казлоўская сказала, што цяпер старонка можа быць заблякаваная.