СБУ затрымала меркаваную арганізатарку харкаўскіх выбухаў

Міліцыя на месцы выбуху ў Харкаве 6 сакавіка

Пра гэта паведамляе сайт СБУ. Паводле інфармацыі ведамства, грамадзянка Расеі, супрацоўніца міністэрства дзяржаўнай бясьпекі гэтак ДНР па мянушцы «Тэрэза» каардынавала злачынную дзейнасьць дывэрсійных групаў у Харкаўскім рэгіёне. Таксама ўстаноўлена, што ў пачатку 2014 года яна была актыўнай удзельніцай харкаўскага «антымайдану» і прарасейскіх пратэстных акцый.

Сайт СБУ паведамляе, што «пасьля яна далучылася да тэрарыстаў ў Данецку, дзе была ўключаная ў „міністэрства“, якое пад кіраўніцтвам расейскіх спэцслужбаў фармуе дывэрсійныя групы для правядзеньня тэрактаў ва ўкраінскіх гарадах».

Па заданьні свайго кіраўніка па мянушцы «Док» грамадзянка РФ прыбыла ў лютым сёлета ў Харкаў для збору выведнай інфармацыі і каардынацыі дзейнасьці дывэрсійных групаў.

Па месцы яе часовага пражываньня выяўленае самаробнае выбуховае прыстасаваньне, вайсковы рыштунак, антыўкраінская сымболіка, заяўляе СБУ.