Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Дабравешчаньне ў праваслаўных цэрквах, якія карыстаюцца Юліянскім календаром.
Сусьветны дзень здароўя.
Беларусь наведае генэральны сакратар Сусьветнай турысцкай арганізацыі Талеб Рыфаі. Праграмай візыту прадугледжаны ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі «Устойлівы турызм для эканамічнага разьвіцьця рэгіёнаў», а таксама ў адкрыцьці 18-га міжнароднага вясновага кірмашу турысцкіх паслугаў «Адпачынак — 2015».
Вярхоўны суд (вул. Леніна, 28, 2 пад’езд) разгледзіць скаргу заснавальнікаў «Беларускай камуністычнай партыі працоўных» на сёмую адмову міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі аб’яднаньня. Пачатак у 11 гадзінаў.
Гародня, галерэя «Крыга» (вул. Савецкая, 3), беларускі ПЭН-цэнтар сумесна з пасольствам Польшчы ладзіць чацьвёртую імпрэзу з сэрыі «Сустрэчы з Гедройцам». Удзельнічаюць старшыня ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч, пісьменьнікі Павал Касцюкевіч і Артур Клінаў. Пачатак у 18 гадзінаў.
Менск, крэатыўная прастора ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16), лекцыя чэскага навукоўца Вікторыі Шміт «Фільмы-казкі сацыялістычнай Чэхаславаччыны і палітыка ў дачыненьні жанчынаў». Пачатак у 18-30
У Таліне адбудуцца беларуска-эстонскія кансультацыі па эканамічных пытаньнях на ўзроўні намесьнікаў міністраў замежных спраў. Бакі абмяркуюць узаемадзеяньне ў сфэры транспарту і лагістыкі, супрацоўніцтва ў галіне IT-тэхналёгій, функцыянаваньне Эўразійскага эканамічнага саюзу.
У гісторыі:
1348 — Імпэратар Карл IV заснаваў унівэрсытэт у Празе.
1559 — беларускае мястэчка Крэва атрымала магдэбурскае права.
1795 — У Францыі прыняты закон, які ўвёў мэтрычную сыстэму і вызначыў адзінкі даўжыні — мэтр і масы — кіляграм.
1837 — апублікаваная казка «Русалачка» Ганса Крысьціяна Андэрсэна.
1917 — у Менску адкрыўся Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў. 150 дэлегатаў зьезду выпрацавалі праграму беларускага руху. Дэлегаты стварылі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам, вырашылі заснаваць Беларускі ўнівэрсытэт і перавесьці ўсю пачатковую адукацыю ў Беларусі на беларускую мову.
1939 — Напад фашысцкай Італіі на Альбанію.
1948 — Заснаваная Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.
1963 — Новая югаслаўская канстытуцыя абвяшчае Ёсіпа Броза Ціта пажыцьцёвым прэзыдэнтам краіны.
1965 — Уладзімер Караткевіч напісаў першыя радкі свайго знакамітага раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
1969 — Сымбалічная дата нараджэньня інтэрнэту. У гэты дзень быў апублікаваны пакет дакумэнтаў, якія прапанавалі тэарэтычныя прынцыпы кампутарных сетак.
1994 — пачатак генацыду ў Руандзе — за 100 дзён былі забітыя больш за 900 тысяч чалавек.
2009 — Масавыя беспарадкі ў Малдове, выкліканыя вынікамі парлямэнцкіх выбараў.
2010 — другая рэвалюцыя ў Кіргізстане, адхіленьне ад улады прэзыдэнта Курманбека Бакіева, які потым знайшоў прытулак у Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1821 — Шарль Бадлер, францускі паэт
1880 — Язэп Дыла, беларускі празаік, драматург, грамадзкі, палітычны і культурны дзяяч
1889 — Габрыела Містраль, Нобэлеўскі ляўрэат па літаратуры
1914 — Кірыла Мазураў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КПБ у 1956-65 гадах
1947 — Валер Славук, беларускі мастак
У гэты дзень памерлі:
1614 — Эль Грэка, гішпанскі мастак
1860 — Караль Падчашынскі, архітэктар, прадстаўнік клясыцызму, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту
1973 — Язэп Дыла, беларускі пісьменьнік і культурны дзяяч
1983 — Ларыса Геніюш, беларуская паэтка
Цытата:
Сёньня ж на пласе родная мова,
Вырваць жывую належыць з агню,
Слова «кахаю» — слабае слова,
Мужнае слова — абараню!!!
Ларыса Геніюш