На Днепрапятроўшчыне ў суботу, 4 красавіка, валянтэры сустракалі сваіх падапечных — «кібаргаў», якія вярнуліся дадому з зоны АТО ў кароткатэрміновы адпачынак.
Паводле валянтэраў, менавіта гэтых байцоў — вайскоўцаў 3-й роты 93-й мэханізаванай брыгады — першымі сталі называць «кібаргамі» за нязломнасьць і стойкасьць у абароне Данецкага аэрапорта.