На Днепрапятроўшчыне сустракалі «кібаргаў» пасьля 5 месяцаў АТО

Your browser doesn’t support HTML5

На Днепрапятроўшчыне ў суботу, 4 красавіка, валянтэры сустракалі сваіх падапечных — «кібаргаў», якія вярнуліся дадому з зоны АТО ў кароткатэрміновы адпачынак. Па словах валянтэраў, менавіта гэтых байцоў — вайскоўцаў 3-й роты 93-й мэханізаванай брыгады — першымі сталі называць «кібаргамі» за нязломнасьць і стойкасьць у абароне Данецкага аэрапорта.