Бабруйскія дачнікі супраць дарожнікаў

Your browser doesn’t support HTML5

У Бабруйскім раёне на самай мяжы дачных участкаў будуюць пункт захоўваньня й загрузкі хімічных рэагентаў для зімовай пасыпкі аўтадарогі Менск-Гомель.

Дарожнікі й эколягі запэўніваюць, што зьліву забруджанай вады ў глебу ня будзе, але каналізацыя паводле праекту адсутнічае, праект санітарнай зоны не гатовы, а раённыя ўлады кажуць, што нават месца пад пляцоўку яшчэ ня вызначанае. Дачнікі пратэстуюць.