Працу ўраду імітуюць і ў твітары

Невядомы твітаранін уводзіць у зман інтэрнэт-карыстальнікаў імітацыяй сайту Савета Міністраў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўраду.

Запіс Твітара Sovmin.by афіцыйна ня мае дачыненьня да інфармацыйнага ўрадавага сайту Савета Міністраў Беларусі. «Неўстаноўлены ўладальнік гэтага ўліковага запісу імітуе сайт ураду Рэспублікі Беларусь і кантэнт навін. Пры гэтым разьмяшчэньне некаторых паведамленьняў можа ўвесьці ў зман іншых карыстальнікаў», — падкрэсьлілі ў прэс-службе.

У сувязі з гэтым у прэс-службе зьвяртаюць увагу на тое, што неабходна прытрымлівацца адпаведных правіл Твітара і правяраць інфармацыю ў выпадку цытаваньня або перадруку.