Дзевяноста пяты. Новая кніга Сяргея Навумчыка — неўзабаве на svaboda.org

Новая кніга Сяргея Навумчыка пра год, калі былі зьмененыя нацыянальныя герб і сьцяг ды вернутыя савецкія сымбалі, у парлямэнце зьбітыя ўдзельнікі галадоўкі-дэпутаты апазыцыі.

Год, калі адбыўся страйк на мэтрапапалітэне, у новы парлямэнт ня быў прапушчаны ніводзін сябра БНФ, быў звольнены рэдактар «Народнай газэты» Іосіф Сярэдзіч, інтэрнаваны лідэр рабочага руху Сяргей Антончык, і першы прэзыдэнт канчаткова разьвярнуў краіну ў бок усходу.

Год, пра які Васіль Быкаў сказаў, што «краінай кіруе прэзыдэнцкая хунта».

На сайце Свабоды, ад 26 сакавіка.

ДЗЕВЯНОСТА ПЕРШЫ

ДЗЕВЯНОСТА ЧАЦЬВЕРТЫ