У Пясках Дзень Волі адзначылі салютам з аўтаматаў (ВІДЭА)

На партале youtube зьявілася відэа, як мяркуецца, зробленае ў Пясках, што пад Данецкам, дзе група беларусаў ваюе на баку ўкраінскіх сілаў супраць прарасейскіх сэпаратыстаў.

На відэа відаць, як сем чалавек пасьля слоў «Жыве Беларусь» салютуюць з аўтаматычнай зброі ў гонар Дня Волі — гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.