У Тунісе тэрарысты забілі восем турыстаў

Ілюстрацыйнае фота

Восем турыстаў забітыя тэрарыстамі ў будынку Нацыянальнага музэю, захопленыя закладнікі.

Перад гэтым невядомыя ўчынілі страляніну ў будынку туніскага парлямэнту, аднак пра ахвяры ў парлямэнце не паведамляецца.

У часе атакі тэрарыстаў у будынку музэю знаходзілася каля 200 чалавек, большасьць зь іх паліцыянтам удалося эвакуяваць.