Ужо сёньня, 10 сакавіка: уручэньне музычнай прэміі Expert.by, выстава бяздомнага мастака Валерыя Ляшкевіча

Касьцёл Святой Тройцы в. Гярвяты 2013 год. Фота Тацяны Странкоўскай.

Падзеі і даты новага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасьці, 47) ў Менску адбудзецца адкрыцьцё выставы лялек Аляксея Мартынава «Лялька. Мадэль. Вобраз». Пачатак а 17-й гадзіне.

У Менску пройдзе ўручэньне музычнай прэміі Expert.by найлепшым беларускім альбомам 2014 году. За перамогу ў 12 намінацыях будуць змагацца 13 дыскаў.

У Гомельскім абласным цэнтры культуры па адрасе Ланге, 17 адкрыецца выстава гомельскага мастака Валерыя Ляшкевіча, які больш за 20 гадоў жыве на вуліцы, а свае працы захоўвае ў камэрах на вакзале. Пачатак а 15-й гадзіне. Выстава працягнецца да 17 сакавіка.

У Менску адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Апошняя кропля» ў жанры «форум-тэатру» ад экспэрымэнтальнага тэатру EYE. Спэктакль пройдзе ў Цэнтры сучасных мастацтваў па вуліцы Някрасава, 3. Пачатак а 19-й гадзіне.

У Магілёве ў антыкавярні «Чердак» (вул. Ленінская, д. 7, 3 паверх) адбудзецца «Кірмаш праектаў». На вечарыне будуць прадстаўленыя праекты, аб’яднаныя адной тэмай: як палепшыць гарадзкую прастору, зрабіць горад прывабным для турыстаў і для яго жыхароў, якое месца ў гэтым займае гісторыя і культура Магілёва. Пачатак а 19-й гадзіне.

У Празе ў Муніцыпальнай бібліятэцы адбудзецца паказ фільму «Made in BY» італьянскага рэжысэра Люіджы Мілярдзі. Паказ адбудзецца ў межах фэстывалю дакумэнтальных фільмаў пра правы чалавека «Адзін сьвет», які праходзіць у Празе, а таксама іншых чэскіх гарадах. Гэта найбуйнейшы кінафэстываль такога кшталту ў сьвеце. Пачатак а 18 гадзіне.


Гэты дзень у гісторыі:


1931 — карнікі НКВД у Менску вынесьлі прысуд беларускаму паэту Ўладзімеру Жылку — пяць гадоў высылкі ў горад Уржум Кіраўскай вобласьці ў Расеі. Моцна хворы паэт быў адпраўлены за палярнае кола, дзе неўзабаве памёр.

1939 — у Менску, прэм’ерай першай савецкай беларускай опэры «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага, адчыніўся будынак Дзяpжаўнага тэатра опэpы і балету Белаpyсi.

1972 — адбыўся выбух на Менскім радыёзаводзе. Загінулі паводле розных зьвестак ад 100 да 140 чалавек, больш за 100 пацярпелі.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Бэльгіяй.

Гэты дзень у памяці:

Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску.

1861 — памёр Тарас Шаўчэнка, украінскі паэт, мастак і культурны дзяяч

1926 — нарадзіўся Васіль Супрун, ініцыятар заснаваньня і кіраўнік беларускага антысавецкага падпольля на тэрыторыі Заходняй Беларусі, паэт, краязнавец, археоляг.

1940 — памёр Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург

1942 — нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, палітычны дзяяч.

1985 — памёр Канстанцін Чарненка, кіраўнік СССР, Генэральны сакратар ЦК КПСС

2005 — памёр Апанас Пятровіч Цыхун, беларускі пэдагог, краязнаўца, літаратар.

2011 — памёр Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

2011 — памерла Сьвятлана Навумава, навукоўца, спэцыялістка ў галіне паліталёгіі і паліттэхналёгіяў.

Цытата:

«Мы размаўляем з табой на розных мовах, як заўсёды. Але рэчы, пра якія мы гаворым, ад гэтага не мяняюцца».

Міхаіл Булгакаў