Украінскія вайскоўцы павіншавалі жанчын з 8 сакавіка кранальным відэаролікам ВІДЭА

8 сакавіка, вайскоўцы ўкраінскай арміі павіншавалі ўкраінак зь Міжнародным днём жанчын кранальным відэаролікам.

На відэа байцы антытэрарыстычнай апэрацыі (АТО) перадаюць прывітаньне сваім родным і ўсім ўкраінкам. Жадаюць ім міру і любові.

Акрамя таго, украінскія вайскоўцы выклалі у сетку фатаграфіі зь віншаваньнямі. Сілавікі робяць з боепрыпасаў надпіс «8 сакавіка» і кветкі.

Як паведамлялася раней, за апошнія суткі ня быў паранены ніводны баец АТО.