Пачынаецца суд па справе аб тэракце ў Бостане

Джахар Царнаеў

Адбор прысяжных, які доўжыўся два месяцы, скончыўся 3 сакавіка. Пракуроры сьцьвярджаюць, што Джахар і яго старэйшы брат Тамэрлан вырабілі выбуховыя прылады на аснове інструкцый ў англамоўным часопісе «Аль-Каіды» Inspire, але ў далейшым, падобна, дзейнічалі самастойна.

У штаце Масачусэтс, дзе праходзіць працэс, пакараньне сьмерцю было аб’яўлена па-за законам з 1984 года, але справу Царнаева разглядае фэдэральны суд, таму сьмяротны прысуд магчымы.

21-гадовы Царнаеў, натуралізаваны грамадзянін ЗША паходжаньнем з расейскага Паўночнага Каўказа, не прызнаў сябе вінаватым паводле 30 абвінавачваньняў, зьвязаных з двума выбухамі.

У выніку выбухаў на фінішы Бостанскага марафону 15 красавіка 2013 году загінулі тры чалавекі, параненыя больш за 260. Тамэрлан Царнаеў быў застрэлены падчас паліцэйскай апэрацыі па пошуку вінаватых.