BlackBerry сыходзіць з расейскага рынку

Расейская кампанія «Вымпелком» спыняе ажыцьцяўляць падлучэньне новых абанэнтаў да паслуг BlackBerry, паколькі канадыйская кампанія не плянуе больш разьвіваць бізнэс у Расеі.

Пра гэта «Газете.ру» заявілі ў прэс-службе «Вымпелкома».

Пры гэтым кошт паслуг BlackBerry для абанэнтаў «Білайну» з 2 сакавіка вырасьце ў два разы.

У сваю чаргу МТС прыпыніла падлучэньне новых карпаратыўных кліентаў да паслуг BlackBerry з-за спыненьня канадыйскай кампаніяй адпаведных продажаў. Пры гэтым падлучэньне фізычных асоб да паслуг канадыйскай кампаніі ў МТС ня мае абмежаваньняў.