Ужо сёньня, 27 лютага: старшыня групы Эўрапейскай народнай партыі сустракаецца з прадстаўнікамі апазыцыі

Царква Раства Багародзіцы (Мураванка) 2013г, аўтар: Тацьцяна Странкоўская

Фота:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:



Беларускі нацыянальная моладзевая «Рада» запрашае на прэзэнтацыю дакладу па тэме моладзевай палітыкі Беларусі і некаторых аспэктаў становішча моладзі ў краіне. Прэзэнтацыя абудзецца па адрасе Менск, Новавіленская, 38. 
Пачатак а 13-й гадзіне.



У Менску адбудзецца адкрытая сустрэча з адным з аўтараў нямецка-галяндзкага расьсьледаваньня крушэньня MH-17 на ўсходзе Украіны. Яна пройдзе ў Галерэі TUT. BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх).
Пачатак а 15-й гадзіне.



Эўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі (www.eclab.by) запрашае на Дні адчыненых дзьвярэй, якія праходзяць у бізнэс-клюбе IMAGURU (вул. Фабрыцыюса, 4).
Пачатак а 19-й гадзіне. 



Кампанія «Прастора бай» і Польскі Інстытут у Менску запрашаюць на прэзэнтацыю аўдыёспэктаклю па п’есе клясыка польскай літаратуры Аляксандра Фрэдры «Дзявочыя зарокі, Або Магнэтызм сэрца». Спэктакль адбудзецца ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску. 
Пачатак а 18-й гадзіне.

Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці плянуюць сустрэцца з намесьнікам старшыні групы Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце Сандрай Калніеце, якія знаходзяцца зь візытам у Беларусі.



Мастацкі онлайн-аўкцыён у падтрымку кнігарні «Логвінаў» праходзіць у Беларусі. Набыць творы мастацтва можна па адрасе: http://auction.savelohvinau.club. 
Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя на дабрачынны рахунак кнігарні.



У кнігарні «ЛогвінаЎ» пройдзе маратон падтрымкі крамы. У праграме — прэзэнтацыя часопіса «Макулятура 7» — выпуск «Шалёная». У вечарыне бяруць удзел: Адам Глобус, Альгерд Бахарэвіч, Алесь Аркуш, Сяргей Календа, Андрэй Лазуткін. 
Пачатак а 19-й гадзіне. 



У Віцебску ў выставачнай залі «Духаўскі круглік» цэнтра культуры «Віцебск» адбудзецца творчая сустрэча «Майстар — клас!!!» і выстава дызайнэрскага адзеньня, распрацаванай майстрамі Віцебскага індустрыяльна-тэхналягічнага каледжу. 
Пачатак а 16.30.



Гэты дзень у гісторыі:


1612 — пачала працу друкарня ў Любчы пад Наваградкам. Усяго яна выпусьціла больш за 80 кніжак па-лацінску і па-польску. Галоўным чынам, гэта былі выданьні сьвецкага зьместу: антычныя і гістарычныя творы, практычныя дапаможнікі ў мэдыцыне, вэтэрынарыі і школьнай справе, літаратурныя творы.

1919 — утвораная Літоўска-Беларуская ССР.


1933 — пажар Райхстагу ў Бэрліне.

У гэты дзень нарадзіліся:



1734 — нарадзіўся Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.



1888 — нарадзіўся Яўхім Бялевіч, дзяяч нацыянальнага руху, міністар юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР.



1902 — нарадзіўся Джон Стэйнбэк, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі.



1903 — нарадзіўся Міхась Явар, беларускі паэт.



1906 — нарадзілася Рыта Млодак, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.

У гэты дзень памерлі:



1936 — памёр Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг.


1939 — Надзея Крупская, савецкая партыйная і грамадзкая дзяячка.

1939 — Васіль Шчарбакоў, беларускі гісторык.

Цытата:

О, мой Нёман мілы,


О, мой Нёман родны,


Толькі ты застаўся верным


У маім жыцьці, у маім каханьні,


У маім штодзённым цяжкім страданьні.


Ты не пакрыўдзіў мяне,


Ты мне ніколі ня здрадзіў,


Як здрадзілі людзі...

Міхась Явар