Футбалісты ФК «Дынама-Менск» запісалі віншаваньне з Днём роднай мовы ВІДЭА

Відэа зьявілася на Youtube.

Як можна заўважыць, клюб «Дынама Менск» прыкладае намаганьні па больш шырокім выкарыстаньні беларускай мовы. Нядаўна клюб запусьціў беларускамоўную вэрсію сайту. Больш за тое, гэта адзіны клюб беларускай Вышэйшай лігі, які мае беларускамоўную вэрсію. ​

Акрамя гэтага, на матчах клюбу трыбуны аформленыя банэрамі на беларускай мове.