Падазраваным у датычнасьці да нападаў у Капэнгагене выстаўлена абвінавачаньне

У Даніі выстаўлена абвінавачаньне дзьвюм асобам, якіх падазраюць у спрыяньні тэрарыстам, што напалі ў Капэнгагэне на кавярню і сынагогу.

Паліцыя лічыць, што менавіта яны перадалі Амару Абдэль Хаміду аль-Хусэйну зброю, якой ён учыніў напады. Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

У мінулую суботу ў сталіцы Даніі быў учынены напад са стралянінай на памяшканьне, дзе праводзіўся сэмінар пра іслам і свабоду слова. Загінуў адзін цывільны чалавек, тры паліцыянты параненыя. Празь некалькі гадзі адбыўся напад на адну з сынагогаў Капэнгагэну. Па паліцыянтах, якія прыбылі, была распачатая страляніна. Нападнік быў застрэлены.