Спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ заклікае даць доступ назіральнікам да ўсіх тэрыторыяў на Данбасе, заявіў прадстаўнік АБСЭ Эртугрул Апакан.
«Мы спрабавалі накіраваць нашых назіральнікаў у Дэбальцава, але ім адмовілі ва ўезьдзе прадстаўнікі так званай „ДНР“. АБСЭ заклікае ўсе бакі строга выконваць спыненьне агню на ўсіх тэрыторыях, а таксама гарантаваць АБСЭ доступ, каб назіральнікі маглі выконваць маніторынг згодна мандату, прадастаўленага ім 57-ю краінамі-членамі АБСЭ», — падкрэсьліў Эртугрул Апакан.
Пры гэтым ён адзначыў, што рэжым спыненьня агню на Данбасе выконваецца за некаторымі выключэньнямі.
У 00 гадзіны 15 лютага пачало дзейнічаць палажэньне аб спыненні агню на Данбасе, прадугледжанае менскімі дамоўленасьцямі.
На сустрэчы ў Менску 12 лютага лідэры Ўкраіны, Расеі, Германіі і Францыі дамовіліся аб спыненьні агню на Данбасе зь 15 лютага. Акрамя таго, ад лініі судакрананьня павінна быць адведзенае цяжкае ўзбраеньне.