Першая жанчына-прэзыдэнт Харватыі прыняла прысягу ФОТА

Новы прэзыдэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаровіч афіцыйна ўступіла ў пасаду, прысягнуўшы на вернасьць краіне.

На цырымонію інаўгурацыі ў Заграбе прыехалі дзясяткі прадстаўнікоў розных дзяржаў. Працу яна пачне 19 лютага, калі скончацца паўнамоцтвы Івы Ёсіпавіча.

Экс-кіраўнік харвацкага МЗС Калінда Грабар-Кітаровіч атрымала перамогу ў другім туры ў студзені і стала першай жанчынай-прэзыдэнтам рэспублікі.