Парашэнка ў Мюнхене зноў абвінаваціў Расею

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы ў Мюнхене на міжнароднай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі, зноў абвінаваціў Расею ў падтрымцы узброеных сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны і заклікаў эўрапейскія краіны аказваць падтрымку Кіеву.

Украінскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што Расея, «некалі дружалюбны сусед», парушыла нормы міжнароднага права і заняла частку тэрыторыі Ўкраіны. Гэтыя словы Парашэнка тычыліся анэксіі Крыму. Ён дадаў, што Расея паставіла сэпаратыстам ваенную тэхніку, а расейскія войскі знаходзяцца ва ўтрыманых сэпаратыстамі раёнах на ўсходзе Ўкраіны.

Адзінай магчымасьцю для спыненьня ўзброенага канфлікту зьяўляецца, як сказаў Парашэнка, захаваньне прынцыпаў, закладзеных у менскіх дамоўленасьцях.