Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
У Нацыянальным алімпійскім камітэце (вул. Вясёлкавая, 27) адбудзецца пасяджэньне калегіі Міністэрства спорту і турызму. З дакладам аб выніках работы галіны ў 2014 годзе і задачах на 2015 год выступіць міністар спорту і турызму Аляксандр Шамко. Пачатак у 11 гадзінаў.
Падвядзеньне вынікаў працы за мінулы год кампаніі «Белавія» пройдзе ў рэстарацыі "Авіньён" менскага гатэлю "Эўропа". Пачатак у 13 гадзінаў.
У гісторыі:
1789 – Джордж Вашынгтон абраны першым прэзыдэнтам ЗША.
1861 – Утвораныя Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі, сэпаратысцкая дзяржава, якая праіснавала да 1865 году.
1945 – у Левадыйскім палацы каля Ялты пачала працу канфэрэнцыя кіраўнікоў краінаў антыгітлераўскай кааліцыі – Франкліна Рузвэльта, Ёсіфа Сталіна і Ўінстана Чэрчыля.
2003 – у Менску афіцыйна адчыненая амбасада Палестынскай аўтаноміі.
2004 – Запушчаны Facebook.
2005 – Пасьля «аранжавай» рэвалюцыі парлямэнт Украіны прызначыў прэм'ер-міністрам краіны Юлію Цімашэнку.
У памяці:
1494 – нарадзіўся Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік.
1515 – нарадзіўся Мікалай Радзівіл Чорны, беларускі магнат і асьветнік.
1746 – нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША.
1808 – нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменьнік.
1878 – нарадзіўся Дарафей Бохан, беларускі паэт, празаік, публіцыст.
1884 – нарадзіўся Павал Харламповіч, беларускі нумізмат, прафэсар археалёгіі.
1897 – Людвіг Эрхард, нямецкі палітык, «бацька» пасьляваенных эканамічных рэформаў у Нямеччыне.
1929 – нарадзіўся Лявон Баразна, беларускі мастак.
1931 – памёр Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык.
1934 – нарадзіўся Арсень Ліс, беларускі пісьменьнік.
1978 – памёр Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі.
Цытата:
Пайшла, ніколі ўжо не вернесься, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.
Аркадзь Куляшоў