Курс даляра зноў б’е рэкорды

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы у панядзелак курс даляра ЗША дасягнуў новага абсалютнага максымуму.

Даляр вырас на 50 рублёў і дасягнуў узроўню 15 450 рублёў.

Даляр б’е рэкорды трэція таргі запар — 29 і 30 студзеня курс даляра таксама дасягаў абсалютнага максымуму.

Пачынаючы са сьнежня беларускі рубель дэвальваваны больш чым на 40% (курс на 19 сьнежня складаў 10 890 рублёў за даляр ЗША).

Курс эўра сёньня вырас на 20 рублёў, дасягнуўшы узроўню 17 460 рублёў.